Николай Гумилёв : ЭСС
Николай Гумилёв : электронное собрание сочинений.
http://gumilev.ru/
Алесь Шадрин
Выбар

Той, хто вежу стварае, сарвецца
Будзе лёт той страшэнным, на дне
Ў самай бездані ён апынецца
І вар'яцтва сваё пракляне.

Той, хто нішчыць, расьціснуты лёсам
Будзе енчыць, прыйшоўшы ў тупік,
І, пакінуты ўсімі, Нябёсам
Накіруе пакутлівы крык.

Той, хто прыйдзе ў пячоры начныя,
Да затокаў ракі, у лясах
Стрэне зрэнкі пантэры, якія
Наганяюць мітрэнгу ды жах.

Не схавацца, няма паратунку
Ад таго, што рыхтуе нам Лёс
Толькі права на ўласную думку
Не залежыць ад волі Нябёс.

Источник: Стихи.Ru (http://www.stihi.ru/2007/02/04-771)
Просьба обо всех замеченных ошибках и опечатках сообщать по адресу gumilev.ru@gmail.com
При использовании материалов сайта ссылка остается на вашей совести
1997-2012, «Николай Гумилёв : электронное собрание сочинений»
http://gumilev.ru/