Николай Гумилёв : ЭСС
Николай Гумилёв : электронное собрание сочинений.
http://gumilev.ru/
Алесь Шадрин
Перад ноччу Поўначы малою…

Перад ноччу Поўначы малою
Ды за ёю золкі – быццам кроў,
Падышла нячутнаю хадою,
Паглядзела на мяне любоў.
Атруціла позіркам, дыханнем
Саладзейшым за дыханне руж –
Знікла ў май з яго зачараваннем
Да Нявы люстранай, прэч ад сцюж.
Хто параіць, дзе шукаць збавення,
Як да лёгкай восені дажыць,
Каб спякоты летняй зіхаценне
Не змагло мне сэрца спапяліць?!...
Ціхі снег засыпле сум і гора
І нічога будзе не шкада,
Будуць віхры ў Чорным енчыць моры,
Сябру клікаць гучная вада.
Я скажу ёй: “Хочаш мы паедзем,
Ў край не белых, а блакітных сноў
Ні тваім і ні маім суседзям
Мы не кінем развітальных слоў”.
Не адмовішся тады – напэўна –
Толькі б лета хуценька прайшло,
Толькі б сцежку ў рай, для нас, царэўна,
Мілым, крохкім снегам замяло.

Просьба обо всех замеченных ошибках и опечатках сообщать по адресу gumilev.ru@gmail.com
При использовании материалов сайта ссылка остается на вашей совести
1997-2012, «Николай Гумилёв : электронное собрание сочинений»
http://gumilev.ru/